wd wp Пошук:

Праблемы рэгіянальнай экалогіі

«Праблемы рэгіянальнай экалогіі» (руск.: «Проблемы региональной экологии»), расійскі грамадска-навуковы часопіс, які ажыццяўляе инфармацыйнае, навуковае і прыкладнае асвятленне прац у вобласці экалогіі, землеўладкавання і прыродакарыстання на розных узроўнях.

Выдаецца з 1995 года. Галоўны рэдактар доктар геаграфічных навук Б. І. Кочураў (Інстытут геаграфіі РАН). У часопісе публікуецца экалагічна арыентаваная рэклама, экалагічныя партрэты прадпрыемстваў, а таксама досвед укаранення экалагічнай палітыкі. Часопіс асвятляе праблемы і дасягненні рэгіёнаў Расіі ў вобласці прыродакарыстання і аховы навакольнага асяроддзя. Выходзіць 6 раз у год. Уваходзіць у спіс навуковых журналаў ВАК Расіі.

У Сеціве

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Часопісы Расіі
Катэгорыя·Часопісы паводле алфавіта