wd wp Пошук:

Поўл Банг-Енсен

Поўл Банг-Енсен (дацк.: Povl Bang-Jensen, нар. 6 красавіка 1909, Капенгаген, Данія — пам. 26 лістапада 1959, Нью-Ёрк, ЗША) — дыпламат сярэдзіны XX стагоддзя, быў на службе МЗС Даніі, а затым чыноўнікам у ААН.

Банг-Енсен працаваў адвакатам у 1934 года. У 1939 — 1948 гадах знаходзіўся на службе ў дацкай дыпламатычнай місіі ў Вашынгтоне, дзе ён працаваў саветнікам пасла Генрыка Каўфмана. Прымаў непасрэдны ўдзел у кіраванні пасольствам і наладжванні адносін са Злучанымі Штатамі падчас Другой сусветнай вайны.

У 1948 годзе з яго удзелам складзены даклад, у якім ён праводзіць аналіз дзяржаўнай бяспекі Даніі. У дакладзе, у прыватнасці, гаворка ідзе аб магчымай пагрозе савецкай акупацыі Даніі ці гвалтоўнае стварэнне расійскіх ваенных баз у Даніі. У гэты перыяд камуністы захапілі ўладу ў Чэхаславакіі, а беспарадкі ў Фінляндыі не выключалі падобнага сцэнарыя ў гэтай краіне. Каўфман паслаў Банг-Енсена ў Данію, каб прадставіць аналіз прэм’ер-міністру Гансу Гедтофту. Пазней Поўл Банг-Енсен выступаў з лекцыямі ў антыкамуністычных колах, дзе ён прадставіў некалькі змрочную інтэрпрэтацыю даклада.

У 1949 — 1958 гг. працаваў чыноўнікам у ААН. У 1956 годзе служыў у Спецыяльным Пятым камітэце ў Нью-Ёрку, расследваў падзеі здушэння паўстання ў Венгрыі ў 1956 годзе. Ім былі апытаныя больш за 80 сведак з ліку венгерскіх уцекачоў, якія ўцякалі ў ЗША ад камуністычнага рэжыму. Генеральны сакратар ААН Хамаршэльд запатрабаваў ад яго спіс сведак, але Банг-Енсен адмовіўся раскрыць спіс, баючыся, што яго атрымаюць камуністычныя спецслужбы і гэта пагражае сваякам уцекачоў рэпрэсіямі. Ён спаліў спіс на даху будынка Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, і за гэта быў звольнены з займаемай пасады. Праз сваю пазіцыю па гэтым пытанні стаў вядомым у Венгрыі.

У 1959 годзе Поўл Банг-Енсен быў знойдзены застрэленым на лаўцы ў парку Алей-Понд-Парк у Нью-Ёрку. Побач з ім ляжаў пісталет, а ў кішэні была знойдзеная перадсмяротная запіска. Расследаванне паліцыі паказала, што гэта было самагубства. Аднак журналісты раскрытыкавалі гэтае расследаванне, таму што было вядома, што Банг-Енсен быў леўшуном, а раненні знаходзілася з правага боку. Яго цела было спалена і пахавана ў Даніі. Надмагільны камень змешчаны ў Будапешце ў часы звяржэння камуністычнага рэжыму.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Службовыя асобы ААН
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Капенгагене
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Постаці дацкай дыпламатыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 красавіка
Катэгорыя·Памерлі 25 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў 1959 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1909 годзе