wd wp Пошук:

Пошта Ватыкана

Паштовая скрыня ў Ватыкане.
**«Пошта Ватыкана»** ([італ.](/Італьянская_мова "Італьянская мова"): Poste vaticane) — [ватыканская](/Ватыкан "Ватыкан") дзяржаўная кампанія, аператар ватыканскай дзяржаўнай паштовай сеткі. Член [Сусветнага паштовага саюза](/Сусветны_паштовы_саюз "Сусветны паштовы саюз").

Гісторыя

Праз два дні пасля заснавання сучаснай дзяржавы Ватыкан у выніку заключэння 11 лютага 1929 года Латэранскіх пагадненняў паміж Італіяй і Святым Прастолам з дапамогай італьянскага ўрада была заснаваная паштовая служба Ватыкана. 1 чэрвеня таго ж года Ватыкан стаў членам Сусветнага паштовага саюза. 29 ліпеня паміж Ватыканам і Італіяй быў складзены паштовы дагавор аб дастаўцы пошты праз Рым, які набыў моц 1 жніўня 1929 года.

Аддзяленні

Пошта Ватыкана мае чатыры паштовыя аддзяленні: на пл. Святога Пятра, у Ватыканскім музеі, каля Латэранскай базілікі і ў царкве святога Паўла.

Адна з дзеючых паштовых скрынь для збору карэспандэнцыі размешчана на даху сабора Святога Пятра.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1929 годзе
Катэгорыя·Пошта
Катэгорыя·Ватыкан