wd wp Пошук:

Постпраўда

Постпраўда (англ.: post-truth) — паняцце, што апісвае грамадзкае хваляванне аб тым, хто з’яўляецца аўтарытэтнай крыніцай для ацэнкі праўдзівасці публічнае інфармацыі.[1] Паняцце таксама тычыцца гістарычнага кантэксту, ў якім узніклі адпаведныя формы камунікацыі ды прыёмы.[2] Оксфардскі слоўнік назваў гэты тэрмін словам году ў 2016, даўшы такое вызначэнне: “пазначае акалічнасці, пры якіх аб’ектыўныя факты з’яўляюцца менш значымімі для фармавання грамадзкае думкі, чым апеляцыя да эмоцый і асабістых перакананняў”.[3][4] Аўтары слоўніка растлумачваюць, што частата выкарыстання тэрміну вырасла ў камунікацыйным кантэксце перыяду прэзідэнцкіх выбараў у ЗША ды рэферэндуму пра Brexit, а само паняцце часта выкарыстоўваюць як акрэсленьне пэўнага віду палітыкі — палітыкі постпраўды.[5]

Некаторыя даследнікі лічаць, што постпраўда падобная да мінулых маральных, эпістэмалягічных ды палітычных дэбатаў аб рэлятывізме, постмадэрнасці ды хлусні ў палітыцы,п[6] тады як іншыя настойваюць на тым, што постпраўда тычыцца унікальных гістарычных, сацыяльных ды палітычных адносінаў і форм, ўласцівых тэхналогіям і культурным практыкам 21-га стагодздзя.[7]

Примітки

  1. Harsin, Jayson. Post-Truth and Critical Communication Studies(англ.) . Oxford Research Encyclopedia of (20 снежня 2018). doi:10.1093/acrefore/9780190228613.013.757.
  2. Harsin, Jayson. Post-Truth and Critical Communication Studies(англ.) . Oxford Research Encyclopedia of Communication (20 снежня 2018). doi:10.1093/acrefore/9780190228613.013.757.
  3. Word of the Year 2016 is… (нявызн.) (недаступная спасылка). Oxford Dictionaries. Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2016. Праверана 8 студзеня 2022.
  4. Metaliterate Learning for the Post-Truth World, Thomas P. Mackey, Neal-Schuman Publishers, 2019, ISBN 978-0838917763
  5. Oxford Word of the Year 2016 | Oxford Languages(нявызн.) . languages.oup.com.
  6. Arendt, Hannah (1972). Crises of the Republic; lying in politics, civil disobedience on violence, thoughts on politics, and revolution. Harcourt Brace Jovanovich. pp. 4. ISBN 0151230951. OCLC 1081530613. https://archive.org/details/crisesofrepublic00aren/page/4.
  7. Harsin, Jayson. Post-Truth and Critical Communication Studies(англ.) . Oxford Research Encyclopedia of Communication (20 снежня 2018). doi:10.1093/acrefore/9780190228613.013.757.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Палітычная філасофія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы