wd wp Пошук:

Порта-Маджорэ

По́рта-Маджо́рэ (італ.: Porta Maggiore — Вялікая брама) — брама ў Рыме.

Двухарачная брама першапачаткова з’яўлялася часткай акведукаў Aqua Claudia і Anio Novus, пабудаваных імператарам Клаўдзіем над Прэнесцінскай і Лабіканскай дарогамі, пазней былі перабудаваны ў браму ў 52 годзе н. э. Пры будаўніцтве сцяны Аўрэліяна ў III стагоддзі брама была ўбудаваны ў сцяну. Яшчэ ў VI стагоддзі Пракоп[1] згадвае назву гэтай брамы — Porta Praenestina, па назве вуліцы, якая вяла да яе. У сярэднявечча брама захавала сваю назву, і таксама атрымалі назву — Maior, якая ўказвала паломнікам на недалёка размешчаную царкву Санта-Марыя-Маджорэ[2].

Зноскі

  1. Procop. BG I.18
  2. Porta_Praenestina (англ.) . — в Samuel Ball Platner, Thomas Ashby. A topographical dictionary of ancient Rome.

Спасылкі

Порта-Маджорэ (італ.) 

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Фартыфікацыйныя збудаванні
Катэгорыя·Славутасці Рыма
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Архітэктура Старажытнага Рыма