wd wp Пошук:

Санта-Марыя-Маджорэ

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Санта-Марыя-Маджорэ (значэнні).

Санта-Марыя-Маджорэ (італ.: Basilica di S.Maria Maggiore) — царква, папская базіліка, адна з чатырох галоўных базілік Рыма.

Гісторыя

З яе заснаваннем звязана цікавая легенда:

" У адну з летніх начэй 352 года папе Ліберыю і багатаму патрыцыю Джавані з'явілася ў сне Мадонна і загадала пабудаваць царкву на тым месцы, дзе назаўтра выпадзе снег.

На наступную раніцу, 5 жніўня 352 года, на Эсквіліне, там, дзе цяпер стаіць базіліка, ляжаў снег.

Ліберый абрысаваў у снезе перыметр новай базілікі, якая пазней была пабудавана дзякуючы фінансаванню Джавані

"

Яе змяніла базіліка, пабудаваная ў 440-х гг. папам Сікстам III і прысвечаная Маці Божай.

Шмат якія папы, імкнучыся зрабіць гэтую вельмі шанаваную рымскую царкву яшчэ больш раскошнай, дабудоўвалі і ўпрыгожвалі яе.

Архітэктура

Званіца, самая высокая ў Рыме (75 м), датавана 1377 годам.

Цяперашні фасад з порцікам і лоджыяй пабудаваў у 1740-х гады Фердынанда Фуга.

У лоджыі, на сцяне, якая прадстаўляе сабой стары фасад царквы, захаваўся мазаічны дэкор пачатку XIV ст.

Галерэя

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1750 годзе
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·1750 год у Еўропе
Катэгорыя·Патрыяршыя базілікі Рыма
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·XVIII стагоддзе ў Італіі