wd wp Пошук:

Помнік лётчыкам Пагранічнай варты Польшчы

Помнік лётчыкам Пагранічнай варты Польшчы — памятны знак, усталяваны ў гонар 3 польскіх лётчыкаў, якія загінулі 31 кастрычніка 2009 года, выконваючы патрульны палёт уздоўж беларуска-польскай дзяржаўнай мяжы.

Памятны знак быў збудаваны па ініцыятыве і на сродкі беларускіх пагранічнікаў[1]. Паставілі яго на ўчастку пагранзаставы «Такары» Брэсцскай пагранічнай групы, за 25 метраў ад лініі мяжы[1]. На гранітным пастаменце ўсталяваныя дзве стэлы, што сімвалізуюць разарваныя крылы верталёта. Прасвет паміж стэламі ўтварае каталіцкі крыж. На мемарыяльным знаку размешчаны памятны надпіс на польскай і беларускай мовах з імёнамі загінулых[1].

Цырымонія адкрыцця помніка адбылася 30 кастрычніка 2010 года. Удзельнічалі кіраўнікі і прадстаўнікі пагранічных ведамстваў і кіраўніцтва органаў улады дзвюх краін, а таксама сваякі загінулых і святары. Прысутныя ўсклалі вянкі і кветкі[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 На беларуска-польскай мяжы адкрыты помнік лётчыкам Пагранічнай варты Польшчы(нявызн.). Наша Ніва (1 лістапада 2010 года). Праверана 2 лістапада 2010.

Спасылкі

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·З’явіліся ў 2010 годзе
Катэгорыя·Авіяцыя Польшчы
Катэгорыя·Беларуска-польскія адносіны
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Помнікі Беларусі
Катэгорыя·Камянецкі раён