wd wp Пошук:

Помнік абаронцам узбярэжжа

Помнік абаронцам узбярэжжа (польск.: Pomnik Obrońców Wybrzeża) — помнік у Гданьску на паўвостраве Вестэрплятэ, ля ўваходу ў марскі порт. Помнік у выглядзе кургана (не называецца курганам) з абеліскам вышынёй 25 метраў усталяваны ў памяць абаронцаў польскага ўзбярэжжа Балтыйскага мора ў верасні 1939 года.

Агульная характарыстыка

Ініцыятарам будаўніцтва выступіла Рада аховы памяці змагання і пакутніцтва. Помнік складаецца з 236 гранітных блокаў, дастаўленых з кар’ераў у Стшэгаме і Бораве, агульнай вагой 1 150 тон. Ён упрыгожаны барэльефамі і надпісамі. Тэксты ўспамінаюць абарону польскага ўзбярэжжа ў 1939 годзе ад нацыстаў, назвы месцаў марскіх бітваў Другой сусветнай вайны, у якіх удзельнічалі польскія маракі і салдаты. На вяршыні помніка — фігуры матроса і салдата. Форма помніка нагадвае вышчэрблены штык, уторкнуты ў зямлю. Сем свечак ля падножжа помніка адзначаюць сем дзён абароны Вестэрплятэ.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1966 годзе
Катэгорыя·Славутасці Гданьска