Помнік Марыі Васілеўне Акцябрскай — помнік у аграгарадку Крынкі Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Размешчаны перад будынкам сельсавета.
У 1981 годзе паблізу месца апошняга бою Героя Савецкага Саюза М. В. Акцябрскай пастаўлены манумент, які складаецца з 4 гранёных блокаў і завяршаецца стылізаванымі крыламі. На верхнім блоку — барэльефная выява гераіні ў шлемафоне. Справа ад манумента — гарызантальная пліта з адбіткам гусеніц танка і 2 дошкамі з надпісамі-прысвячэннямі.
Архітэктар помніка А. Сцяблецкі.