wd wp Пошук:

Помнік Людміле Іванаўне Чалоўскай

Помнік Людміле Іванаўне Чалоўскай — помнік у Барысаве, размешчаны на праспекце Рэвалюцыі, у скверы. Пастаўлены ў 1958 годзе. Прысвечаны удзельніцы партызанскага руху на Барысаўшчыне ў Вялікую Айчынную вайну Людміле Чалоўскай. Аўтары помніка — скульптар С. Селіханаў, архітэктар Г. Калюжны.

Апісанне

Агульная вышыня бетоннага помніка складае 4,4 м. Скульптурная фігура Л. I. Чалоўскай на простым і строгім пастаменце. У зграбнай фігуры, лёгкім, але рашучым кроку дзяўчыны адлюстраваны валявы парыў і абаяльнасць юнацтва, маральная сіла адважнай партызанкі. Скульптура вабіць жыццёвасцю і адухоўленасцю вобраза.

Літаратура

  1. 1 2 3 (unspecified title) Праверана 1 красавіка 2022.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Творы Сяргея Селіханава
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Помнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Праспект Рэвалюцыі (Барысаў)
Катэгорыя·1958 год у Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый
Катэгорыя·Помнікі Барысава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных