Пол Бенджамін Остэр (англ.: Paul Benjamin Auster, нар. 3 лютага 1947, Ньюарк, ЗША) — амерыканскі пісьменнік і перакладчык, сцэнарыст, які працуе ў рамках постмадэрнізму, абсурдызму і экзістэнцыялізму. Найбольш вядомы сваёй крымінальнай прозай, у якой развівае праблематыку злачынства, пошук сябе і свайго прызначэння. Яго «Нью-ёркская трылогія» (1985—1986) атрымала прыз Prix France Culture de Littérature Étrangère, у 1986 была намінаваная на Edgar Award Best Mystery Novel.
Жанаты з пісьменніцай Сіры Хуствет.