wd wp Пошук:

Польска-беларускі слоўнік

Польска-беларускі слоўнік — гэта фактычна першая спроба ўкладання і выдання ў Беларусі такога тыпу даведніка. Налічвае звыш 40000 слоў. Праца па ўкладанні слоўніка вялася ў аддзеле славянскага і тэарэтычнага мовазнаўства Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на працягу 19972000 гг. Галоўнымі аўтарамі-ўкладальнікамі слоўніка з’яўляюцца Яўгенія Волкава і Валянціна Авілава. Вытрымаў два перавыданні. Прызначаны для шырокага кола карыстальнікаў. Слоўнік арыентаваны ў першую чаргу на носьбітаў беларускай мовы. Універсальны характар дазваляе выкарыстоўваць яго для розных мэт у пісьмовай і вуснай камунікацыі.

Бібліяграфія

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Перакладныя слоўнікі
Катэгорыя·Слоўнікі польскай мовы
Катэгорыя·Кнігі паводле алфавіта
Катэгорыя·Слоўнікі беларускай мовы