wd wp Пошук:

Польская партыя

Польская па́ртыя (ням.: Polnische Partei) — палітычная партыя Германскай імперыі і вольнага горада Данцыга. Прадстаўляла інтарэсы польскай меньшасці ў Германіі, была самай буйной партыяй этнічных меншасцей[2].

Гісторыя

Партыя вяла свой пачатак з нацыянальных аб’яднанняў, якія былі створаныя падчас рэвалюцыі 1848 года, але фармальна яна была створана, калі ў 1871 годзе быў абраны першы Рэйхстаг[2]. Партыя атрымала 13 месцаў на выбарах, гэта была найменшая колькасць месцаў у Рэйхстагу да Першай сусветнай вайны. Найлепшыя паказчыкі былі на выбарах у 1907 годзе, калі партыя атрымала 20 месцаў[3].

Пасля вайны і страты тэрыторый, дзе дамінавалі палякі, новастворанай Польшчы, партыя спыніла сваё існаванне[4].

Ідэалогія

Партыя выступіла супраць палітыкі ўрада па германізацыі і секулярызацыі, імкнучыся абараніць правы палякаў, якія пражывалі ў Германскай імперыі. Партыя звычайна саюзнічала з партыяй Цэнтра і іншымі партыямі меншасцей[4].

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 9 лістапада 2018.
  2. 1 2 Vincent E McHale (1983) Political parties of Europe, Greenwood Press, С. 428 ISBN 0-313-23804-9
  3. McHale, С. 434
  4. 1 2 McHale, С. 429

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Палітычныя партыі Германскай імперыі
Катэгорыя·Палітычныя партыі, заснаваныя ў 1871 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Партыі, якія прадстаўляюць нацыянальныя меншасці
Катэгорыя·Палітычныя партыі паводле алфавіта