wd wp Пошук:

Полацкі залаты скарб

Полацкі залаты скарб — скарб залатых упрыгажэнняў IX-першай паловы XI стст., выпадкова знойдзены 10 красавіка 1984 года на тэрыторыі Полацкага Ніжняга замка (сучасны стадыён «Спартак») падчас уборкі футбольнага поля пасля культывацыі. Скарб з’яўляецца адзіным комплексам ювелірных вырабаў X ст.

Уяўляе сабой некалькі фрагментаў залатых ювелірных упрыгажэнняў эпохі вікінгаў. Навукоўцы мяркуюць, што ўпрыгажэнні былі зроблены ў Паўночнай Еўропе, ― гэта пацвярджае меркаванне аб гандлёвых сувязях з ёй беларускіх зямель. Вырабы вялікай каштоўнасці належалі прадстаўнікам мясцовай эліты, магчыма, звязанай з княскім акружэннем. Знаходка адразу ставіць Полацк у адзін шэраг з буйнейшымі гарадамі Паўночнай Еўропы. Падобныя рэчы, відаць, служылі ў асноўным для грашовых разлікаў.

Даволі масіўныя ўпрыгажэнні (бранзалеты і шыйныя грыўны) агульнай вагай 334.36 г выкананы з золата 958 пробы, у тэхніцы кавання, ліцця, пляцення і скручвання[1].

Полацкі рэчавы скарб складаецца з 6 прадметаў:

Зноскі

  1. Полацкі клад. Беларускі скарбашукальніцкі партал

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Ніжні замак (Полацк)
Катэгорыя·Золата
Катэгорыя·Гісторыя Полацка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікінгі
Катэгорыя·Скарбы Беларусі