По́ланскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Поланск.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ружанскага раёна Брэсцкай вобласці БССР, з 8 студзеня 1954 года — Гродзенскай вобласці, з 19 чэрвеня 1954 года — Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Кулянскага сельсавета[1].