Пляба́навічы[1] (трансліт.: Pliabanavičy, руск.: Плебановичи) — вёска ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дзятлаўскага сельсавета.
У 1624 годзе згадваюцца як Плябанскае ў складзе Маркаўскага войтаўства Дзятлаўскай (Здзянцёлскай) воласці ва ўласнасці Сапегаў[2].