wd wp Пошук:

Плошча Тэртр

Плошча Тэртр

Плошча Тэртр (фр.: Place du Tertre), таксама Плошча Узгорка — «сэрца Манмартра»; плошча ў 18-й муніцыпальнай акрузе Парыжа 200 м на захад ад базілікі Сакрэ-кёр. З’яўляецца адной з самых наведвальных славутасцяў Парыжа.

Асноўная забудова плошчы адносіцца да 18 стагоддзя. У пачатку XX стагоддзя тут жылі шматлікія мастакі, такія, як Пабла Пікаса і Морыс Утрыло; наваколлі плошчы Тэртр лічыліся цэнтрам сучаснага мастацтва.

Сёння на плошчы Тэртр мастакі і карыкатурысты выстаўляюць на продаж (галоўным чынам, турыстам) свае працы. Для гэтага патрабуецца канцэсія Саюза мастакоў, якую вельмі цяжка атрымаць.

На першых паверхах навакольных дамоў размяшчаюцца невялікія кафэ і рэстараны.

Галерэя

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Парыж
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Плошчы Парыжа