Пло́тніцкі сельсавет — сельсавет у складзе Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, Беларусь. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Плотніца.
Сельсавет створаны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Столінскага раёна Пінскай вобласці[1], з 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Стахаўскага сельсавета[2].
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 2107 чалавек[3], з іх 98,5 % — беларусы[4].