Пле́шчыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. — вёска) Плешчыцы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Пінскага раёна Пінскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Брэсцкай вобласці. 9 чэрвеня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Вяляціцкага сельсавета, у склад Вулькаўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Красава, Сачкавічы і Стытычава)[1]. 18 кастрычніка 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Завідчыцкага сельсавета[2]. 15 красавіка 1985 года ў склад сельсавета з Лапацінскага сельсавета перададзены вёскі Лосічы і Крывое Сяло[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2961 чалавек[4], з іх 87,9 % — беларусы, 7,5 % — украінцы, 3,9 % — рускія[5].