wd wp Пошук:

Платон Васільевіч Саевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Саевіч. Плато́н Васі́льевіч Сае́віч (30 лістапада 1892, в. Раматова, Брэсцкі павет28 верасня 1956, Мінск) — беларускі савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, міністр асветы БССР (1947—1951).

Біяграфія

Скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю, у 1924 годзе — Камуністычны ўніверсітэт імя Свярдлова.

З 1911 года — настаўнік, 1926—1928 гг. — дэкан і рэктар Вышэйшай камуністычнай сельскагаспадарчай школы Беларусі імя У.І.Леніна, з 1928 года — рэктар Беларускай дзяржаўная акадэміі сельскай і лясной гаспадаркі імя Кастрычнічкай рэвалюцыі (г.Горкі), з 1929 года рэктар Камуністычнага ўніверсітэта Беларускай ССР, з 1932 года — дырэктар Інстытута гісторыі партыі і Кастрычніцкай Рэвалюцыі пры ЦК КП(б) Беларусі, з мая 1933 года — загадчык кафедры Вышэйшай камуністычнай сельскагаспадарчай школы Беларусі. З 1939 года ён працаваў выкладчыкам партыйных курсаў пры ЦК КП(б)Б.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камісар палка, начальнік палітаддзела дывізіі, начальнік аддзела прапаганды і агітацыі фронту — намеснік начальніка палітуправы фронту.

Пасля вайны працаваў палітычным саветнікам дэлегацыі ў савецка-амерыканскай камісіі па Карэі, а з 1946 года — намеснікам загадчыка аддзела ў ЦК КПБ.

У 19471951 гадах займаў пасаду міністра асветы БССР.

Рэпрэсаваны ў 1951 годзе, асуджаны на 25 гадоў, адбываў пакаранне пад Тайшэтам у Азёрлагу МУС.

Пастановай Камітэта дзяржаўнай бяспекі БССР і ваеннага пракурора Беларускай ваеннай акругі ад 5 жніўня 1954 года следчая справа была спынена. Быў рэабілітаваны ў 1956 годзе. Памёр у 1956 годзе.

Член ЦК КП(б)Б (1932—1934, 1949—1951), член ЦВК БССР (1929—1931). Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання (1950—1951).

Зноскі

  1. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 19 красавіка 1947 г. «Аб прызначэнні тав. Саевіча П. В. міністрам асветы Беларускай ССР»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Пахаваныя на Вайсковых могілках (Мінск)
Катэгорыя·Памерлі 28 верасня
Катэгорыя·Члены ЦК КПБ
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 лістапада
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Выпускнікі Свіслацкай настаўніцкай семінарыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2 склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Рэктары Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Міністры асветы БССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Выпускнікі Камуністычнага ўніверсітэта імя Я. М. Свярдлова
Катэгорыя·Памерлі ў 1956 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены ЦВК БССР
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1892 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсцкім павеце