wd wp Пошук:

Пешчыкі

Пешчыкі (руск.: Пещики) — вёска ў Рослаўльскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Кірылаўскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 3 жыхара (2007).

Размешчана ў паўднёвай частцы вобласці за 10 км на паўночны ўсход ад Рослаўля, за 7 км на поўнач ад аўтадарогі А130 Масква — Варшава («Старая Польская» ці «Варшаўка»), на беразе ракі Шмалінка. За 9 км на паўночны захад ад вёскі размешчана чыгуначная станцыя Асцёр на лініі СмаленскБранск.

Гісторыя

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў жніўні 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года.[1]

Зноскі

  1. Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці Архівавана 27 жніўня 2016.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Населеныя пункты Рослаўльскага раёна
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)