У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Печ (значэнні).
Печ — цаглянае, каменнае або металічнае збудаванне, дзе разводзяць агонь, каб нагрэць памяшканне, згатаваць ежу, а таксама спецыяльнае збудаванне для апрацоўкі якіх-небудзь матэрыялаў награваннем.
Таксама цяперашні свет немагчыма ўявіць без прамысловых печаў разнастайнай канструкцыі і прызначэння.
У печы, залежна ад канструкцыі, можна паліць цвёрдым (дровы, драўняны, каменны вугаль, торф), вадкім (газа, мазут, нафта і інш) або газападобным палівам (у асноўным, прыродны газ) або электрычнасцю (электрапечка).