wd wp Пошук:

Пецькавічы

Пе́цькавічы[1] (трансліт.: Piećkavičy, руск.: Петьковичи) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шаршунскага сельсавета.

Гісторыя

У 1779 годзе вёска, 8 гаспадарак, 27 мужчын. Ва ўласнасці біскупа Масальскага. Пасля другога падзела Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. У 1858 г. вёска маёнтка Новы Двор, 21 мужчына, ва ўладанні Валадковічаў. У лютым 1867 г. жыхары адмовіліся ўплочваць нядоімкі, супраціўляліся вопісу маёмасці. У 1870 г. вёска адносілася да Галавачоўскай сельскай грамады. У 1897 г. вёска, 12 гаспадарак, 91 жыхар. Фальварак, двор, 12 чалавек, у Радашковіцкай воласці Вілейскага павета. Ад лютага да снежня 1918 г. знаходзілася на тэрыторыі, занятай войскамі кайзераўскай Германіі. Ад ліпеня 1919 года да ліпеня 1920 года на тэрыторыі Польскай Рэспублікі. Ад 1919 года ў складзе БССР. У 1921 годзе ў вёсцы жыў 91 чалавек, 17 гаспадарак, фальварак складаўся з 1 гаспадаркі, меў 7 жыхароў. Ад 20 жніўня 1924 года ўваходзіла ў склад Шаршунскага сельсавета Заслаўскага раёна Мінскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1926 годзе складалася з 20 гаспадарак, у якіх жылі 113 чалавек. Ад 20 лютага 1938 года ў Мінскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну ад канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нямецкімі войскамі, 10 жыхароў загінулі. Ад 8 жніўня 1959 года ў Мінскім раёне, ад 20 студзеня 1960 года ў Рагаўскім сельсавеце. У 1997 годзе складалася з 22 двароў, у якіх жылі 39 чалавек. Адносілася да калгасу «Савецкі» (цэнтр — вёска Шаршуны).

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Шаршунскі сельсавет
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Населеныя пункты Мінскага раёна
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Населеныя пункты паводле алфавіта