wd wp Пошук:

Петэр Прэўц

Петэр Прэўц 
Агульная інфармацыя
Арыгінальнае імя Peter Prevc
Грамадзянства  Славенія
Дата нараджэння 20 верасня 1992(1992-09-20) (28 гадоў)
Месца нараджэння Далення Вас (англ.), Славенія
Клуб SK Triglav Kranj
Рост 177
Вага 62
Вынікі
Чэмпіянат свету 2 + 2×3
Кубак свету
Дэбют у Кубку свету 5 снежня 2009
Перамог у Кубку свету 0
Лепшая пазіцыя па выніках сезона 7 (2012/2013)
Турнэ чатырох трамплінаў 4 (2013/2014)
Пазіцыі на подыуме 1 2 3
Індывідуальныя 0 2 2
Камандныя 5 0 4
Медалі
Скачкі з трампліна
Алімпійскія гульні
Срэбра Сочы 2014 К-95, асабістае першынство
Чэмпіянат свету па лыжных відах спорту
Бронза Осла 2011 К-120, каманднае першынство
Бронза Валь-дзі-Ф'емэ 2013 К-90, асабістае першынство
Срэбра Валь-дзі-Ф'емэ 2013 К-120, асабістае першынство
Апошняе абнаўленне: 7.01.2014

Петэр Прэўц (славенск.: Peter Prevc; нар. 20 верасня 1992 ў Далення Вас) — славенскі скакун з трампліна, удзельнік зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года, срэбраны прызёр зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года.

У Кубку свету Прэўц дэбютаваў у 2009 годзе, у сакавіку 2010 года адзіны раз трапіў у дзесятку лепшых на этапе Кубка свету, у камандных спаборніцтвах. У асабістых спаборніцтвах на сённяшні момант мае 5 магчымасцяў трапіць у дваццатку лепшых на этапах Кубка свету. Лепшым дасягненнем па выніках Кубка свету для Прэўца з’яўляецца 35-е месца ў сезоне 2009-10.

На Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы стартаваў у трох дысцыплінах: нармальны трамплін — 7-е месца, вялікі трамплін — 16-е месца, камандныя спаборніцтвы — 8-е месца.

У спаборніцтвах па скачках на лыжах з трампліна на чэмпіянаце свету ў Валь-дзі-Ф’еме, якія праходзілі 23 лютага 2013 года, Петэр Прэўц заняў 3-е месца на сярэднім трампліне і 2-е на вялікім.

У канцы сезону 2012/13 на этапе ў славенскай Планіцы Прэўц упершыню ў кар’еры стаў прызёрам індывідуальных спаборніцтваў, стаўшы 22 сакавіка срэбным прызёрам, а 24 сакавіка бронзавым. Па выніках Кубка свету 2012/13 Петэр заняў 7-е месца.

Вынікі ў Кубку свету

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Скакуны з трампліна на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года
Катэгорыя·Скакуны з трампліна на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1992 годзе
Катэгорыя·Скакуны з трампліна Славеніі
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Скакуны на лыжах з трампліна паводле алфавіта
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 верасня