wd wp Пошук:

Петэр Іозеф фон Карнеліус

Петэр Іозеф фон Карнеліус (ням.: Peter Joseph von Cornelius; 23 верасня 1783, Дзюсельдорф — 6 сакавіка 1867, Берлін) — нямецкі мастак. Дзядзька кампазітара Петэра Карнеліус.

Біяграфічныя звесткі

Сын захавальніка Дзюсельдорфскай карціннай галерэі, Карнеліус застаўся сіратой у 15 гадоў і знаходзіўся ў вельмі сціснутых акалічнасцях. Здолеўшы пераадолець іх, ён пачаў працаваць над роспісамі мясцовых цэркваў (асаблівую цікавасць уяўляе роспіс царквы Святога Квірынія ў Нойсе).

Вучыўся ў Дзюсельдорфскай акадэміі мастацтваў (у 1795—1809).

Этапнай стала для Карнеліуса паездка ў Рым у 1811 г.: тут ён далучыўся да таварыства германскіх мастакоў, у якое ўваходзілі Овербек, Пфор і інш. Гэта таварыства ўзяло сабе назву «Саюз Святога Лукі», а ў гісторыю нямецкага жывапісу ўвайшло пад напаўжартаўлівай мянушкай «назарэйцы». У свой рымскі перыяд Карнеліус разам з іншымі назарэйцамі прыняў удзел у роспісы дома прускага консула ў Рыме Бартольдзі (1816—1819), а таксама (сумесна з Амслерам) працаваў над ілюстрацыямі да «Песняў пра Нібелунгаў».

У 1811—19 уваходзіў у групоўку назарэйцаў у Рыме. 3 1821 дырэктар дзюсельдорфскай, з 1825 — мюнхенскай, з 1841 — берлінскай АМ.

Творчасць

Пісаў у лінейна-графічнай манеры напоўненыя патэтыкай фрэскі, у якіх адлюегроўваў тэмы антычнай і сярэдневяковай гісторыі, біблейскія сцэны, алегарычныя выявы (фрэскі ў доме Бартольдзі ў Рыме, 1816—18; у гліпатэцы, 1820—30, і ў царкве Св. Людвіга, 1829—40, у Мюнхене і інш.). Зрабіў ілюстрацыі да «Фаўста» І. В. Гётэ (1816) і інш.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118676903 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. http://global.britannica.com/biography/Peter-von-Cornelius
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118676903 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Peter von Cornelius
  5. Peter von Cornelius // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118676903 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  7. https://dsi.hi.uni-stuttgart.de/index.php?table_name=dsi&function=details&where_field=id&where_value=441

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Берліне
Катэгорыя·Памерлі ў Берліне
Катэгорыя·Кавалеры Баварскага ордэна Максіміліяна «За дасягненні ў навуцы і мастацтве»
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 верасня
Катэгорыя·Мастакі-партрэтысты Германіі
Катэгорыя·Назарэйцы
Катэгорыя·Памерлі ў 1867 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Дзюсельдорфскай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 6 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзюсельдорфе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1783 годзе
Катэгорыя·Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Мастакі Германіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта