wd wp Пошук:

Петр Фіала

Петр Фіала (чэшск.: Petr Fiala; нар. 1 верасня 1964, Брно[9]) — чэшскі палітолаг і палітычны дзеяч, лідар Грамадзянскай дэмакратычнай партыі з 2014 года. Прэм’ер-міністр Чэхіі з 28 лістапада 2021 года[10].

Біяграфічныя звесткі

У 1988 годзе скончыў вывучэнне чэшскай філалогіі і гісторыі мастацтваў ва Універсітэце імя Яна Евангеліста Пуркінэ (перайменаваны ў 1990 годзе ў Масарыкаў універсітэт). У 1989 годзе здабыў ступень доктара філасофіі[9]. Працаваў гісторыкам у рэгіянальным музеі ў Кромержыжы, а ў другой палове 80-х гадоў супрацоўнічаў з апазіцыйнымі адукацыйнымі коламі. Пасля палітычных змен ён нядоўгі час быў журналістам і выдаўцом, а затым вярнуўся да навуковай дзейнасці[11]. З 1990 года быў прафесійна звязаны з родным універсітэтам, узначальваў кафедру паліталогіі і факультэт грамадскіх навук. У 2002 годзе заняў пасаду прафесара. У 2004—2011 гадах быў рэктарам Масарыкава ўніверсітэта, затым да 2012 года — прарэктарам[9]. Два гады ён узначальваў канферэнцыю чэшскіх рэктараў[11].

У 2011 годзе стаў дзяржаўным дарадцам па пытаннях адукацыі. У маі 2012 года ўвайшоў у склад урада Петра Нечаса, заняўшы пасаду міністра адукацыі, моладзі і спорту. Пакінуў пасаду з усім Саветам міністраў у ліпені 2013 года. У тым жа годзе Фіала далучыўся да Грамадзянскай дэмакратычнай партыі. Ад яе на парламенцкіх выбарах быў абраны членам Палаты дэпутатаў. У студзені 2014 года яго абралі старшынёй ГДП[9]. На выбарах 2017 і 2021 гадоў паспяхова балатаваўся на паўторных выбарах у парламент[12][13].

Зноскі

  1. 1 2 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. Petr Fiala // Encyklopedie dějin města Brna — 2004.
  3. Aktuálně.cz — 2012. Праверана 22 ліпеня 2021.
  4. http://www.novinky.cz/domaci/318583-exministr-skolstvi-fiala-vstoupil-do-ods.html
  5. https://www.ods.cz/profil/petr-fiala Праверана 12 студзеня 2020.
  6. Czech Statistical Office Otevřená data pro volby do Poslanecké sněmovny Parlamentu ČR 2021 konané dne 8.10. - 9.10.2021 Праверана 8 верасня 2021.
  7. 1 2 3 http://is.muni.cz/osoba/588
  8. https://www.muni.cz/lide/588-petr-fiala/zivotopis Праверана 28 чэрвеня 2022.
  9. 1 2 3 4 Petr Fiala(чэшск.) . nasipolitici.cz. Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2017. Праверана 13 ліпеня 2015.
  10. Земан призначив Фіалу прем’єр-міністром Чехії(укр.) . Еўрапейская праўда (28 лістапада 2021). Праверана 28 лістапада 2021.
  11. 1 2 Petr Fiala, Prime Minister’s Chief Science Advisor(англ.) . vlada.cz (20 кастрычніка 2011). Праверана 13 ліпеня 2015.
  12. Volby 2017: Rozdělení mandátů a zvolení poslanci(чэшск.) . idnes.cz. Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2018. Праверана 22 кастрычніка 2017.
  13. Volby do Poslanecké sněmovny Parlamentu České republiky konané ve dnech 8.10. – 9.10.2021(чэшск.) . volby.cz. Праверана 9 кастрычніка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брно
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 верасня
Катэгорыя·Выпускнікі Масарыкава ўніверсітэта
Катэгорыя·Міністры Чэхіі
Катэгорыя·Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Чэхіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Выпускнікі Карлава ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Грамадзянскай дэмакратычнай партыі
Катэгорыя·Палітыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Палітолагі Чэхіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1964 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных