wd wp Пошук:

Петра Юхансан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Юхансан. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Ганна Петра Сафія Юхансан (шведск.: Anna Petra Sofia Johansson; нар. 30 верасня 1988, Бурленгэ, Даларна) — шведская футбалістка, якая выступае на пазіцыі паўабаронцы за клуб Дамалсвенскана «Лінчэпінг». Яна прадстаўляла гэтым клуб на працягу большай часткі сваёй кар’еры, правёўшы сезон 2012/2013 на правах арэнды за аўстралійскі «Мельбурн Віктары».

Клубная кар’ера

Петра Ларсан пачынала сваю футбольную кар’еру ў клубе «Лінчэпінг», за які выступала з 2006 2013 год. У сезоне 2012/2013 яна на правах арэнды выступала за аўстралійскі «Мельбурн Віктары», за які правяла 11 матчаў і забіла тры галы. У 2014 годзе Петра гуляла за шведскі «Кварнсведэнс ІК», а ў 2015 годзе — за «Эскільстуна Юнайтэд».

У лістападзе 2016 года Юхансан абвясціла, што вяртаецца ў «Эскільстуна Юнайтэд» пасля года перапынку ў футбольнай кар’еры, на працягу якога яна змяніла прозвішча на Ларсан і нарадзіла дачку Нору.

Кар’ера ў зборнай

Петра Ларсан дэбютавала за жаночую зборную Швецыі 19 жніўня 2009 года ў таварыскім матчы супраць Нарвегіі, які праходзіў у Энчэпінгу і завяршыўся перамогай яе каманды з лікам 1:0. Галоўны трэнер зборнай Швецыі Тумас Дэнербю ўключыў яе ў склад каманды на чэмпіянат Еўропы 2009 года, у якасці замены Нілы Фішэр, якая атрымала траўму пяткі.

Пасля пяцігадовага перапынку Петра вярнулася ў нацыянальную зборную, прыняўшы ўдзел у матчы супраць Даніі, які праходзіў у кастрычніку 2015 года ў рамках адборачным турніру чэмпіянату Еўропы 2017 і завяршыўся перамогай шведак з лікам 1:0. У наступным месяцы яна раптам абвясціла аб сваім сыходзе з футбола ва ўзросце 27 гадоў, каб засяродзіцца на сваёй грамадзянскай кар’еры. Гэта рашэнне расчаравала галоўнага трэнера зборнай Піа Сундхагэ, якая планавала задзейнічаць Юхансан для ўдзелу ў адборачным турніры да Алімпійскіх гульняў 2016 года.

Зноскі

  1. Petra Johansson // Soccerdonna — 2010.
  2. Petra Larsson // FBref.com
  3. Soccerdonna — 2010.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў лене Даларна
Катэгорыя·Футбалісткі Швецыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе