wd wp Пошук:

Пер Хілестром

Пер Хілестром (шведск.: Pehr Hilleström, 18 лістапада 1732, Веддзё — 13 жніўня 1816) — шведскі жывапісец; заснавальнік нацыянальнай школы бытавога жанру.

Біяграфія

Вучыўся ў Стакгольме. У 17571758 гадах наведваў майстэрню Ф.Бушэ ў Парыжы. З 1810 года дырэктар Стакгольмскай акадэміі мастацтва. Зазанаў уплыў Ж. Б. Гроза і Ж. Б. Шардэна. Прадстаўнік асветніцкай лініі ў шведскім мастацтве 18 стагоддзя.

Творчасць

У сваіх невялікіх карцінах са сцэнамі вясковага і гарадскога жыцця сялян і наёмных рабочых часта выкарыстоўваў рэзкія святлоценевыя кантрасты, якія надаюць прадметную важкасць і матэрыяльнасць прыроднаму і бытавому асяроддзю («Кузня», 1781). Яго працы вылучаюцца строгасцю і прастатой кампазіцыі, манахромнасцю багатага тонкімі адценнямі каларыту. Пісаў таксама партрэты і нацюрморты.

Галерэя

Зноскі

  1. Per Hilleström
  2. Per or Pehr Hilleström // Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 Pehr Hilleström — 1917.
  4. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі 13 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі Швецыі
Катэгорыя·Памерлі ў Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў лене Стакгольм
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1816 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1732 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 лістапада
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы