wd wp Пошук:

Перэхіль

Сеўта і Перэхіль (у кружочку)

Перэхіль (ісп.: Perejil; неафіцыйная назва на араб. ليلة‎‎ Лэйла — «ноч») — малюсенькі скалісты астравок, размешчаны ў Гібралтарскім праліве, у 200 метрах ад узбярэжжа Марока, у 5 км ад Сеўты. Востраў належыць Іспаніі (Суверэнныя тэрыторыі Іспаніі), аднак яго прыналежнасць аспрэчваецца Марока. Іспанскі суверэнітэт над востравам абгрунтоўваецца тым, што востраў не быў згаданы ў дагаворы аб наданні незалежнасці Марока.

Востраў маі каля 500 м у даўжыню і каля 300 м у шырыню. Востраў незаселены. Тэрыторыя складае 0,15 км². Максімальная вышыня над узроўнем мора 74 м.

Этымалогія

Perejil па-іспанску «пятрушка»; англійская назва Parsley з’яўляецца прамым перакладам іспанскай назвы. Аднак насамрэч назва вострава, відаць, не звязана з раслінай, а паходзіць ад скажонага Perez Gil («Перэс Хіль») — імя заваёўніка і першага ўладальніка.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Астравы Іспаніі
Катэгорыя·Астравы Афрыкі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Суверэнныя тэрыторыі Іспаніі
Катэгорыя·Артыкулы пра астравы без шаблонаў-картак
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Міжземнага мора