Перыно́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ленінскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Перынова (Перыноўка).
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ленінскага раёна Пінскай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. Скасаваны 16 ліпеня 1954 года, тэрыторыя далучана да Рыдзігераўскага сельсавета[1].