wd wp Пошук:

Першазвяры

Першазвяры (Prototheria) — падклас млекакормячых.

Найбольш прымітыўная і старажытная група сучасных млекакормячых. У адрозненне ад астатніх прадстаўнікоў класа яны размнажаюцца, адкладваючы яйцы. Дзіцяняты выкормліваюцца малаком, якое яны злізваюць языком з залозістых участкаў скуры або з поўсці маці, паколькі малочныя залозы першазвяроў не маюць саскоў. Таму ў іх адсутнічаюць і губы. Як і ў паўзуноў, у першазвяроў у складзе плечавога пояса ёсць каракоіды. Развіта клаака. Тэмпература іх цела нізкая і непастаянная (26—35 °С).

Першазвяры распаўсюджаны галоўным чынам у Аўстраліі і на прылеглых да яе астравах (гл. качканос, яхідна).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Млекакормячыя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL