wd wp Пошук:

Перці Карпінен

Перці Юханес Карпінен (фінск.: Pertti Johannes Karppinen; нар. 17 лютага 1953, Вехмаа, Фінляндыя) — фінскі вясляр (акадэмічнае веславанне), трохразовы алімпійскі чэмпіён у адзіночках, двухразовы чэмпіён свету.

Карпінен выйграў тры запар залатыя медалі ў заездах адзіночак на летніх Алімпіядах 1976, 1980 і 1984 гадоў. Перці паўтарыў дасягненне савецкага вясляра Вячаслава Іванова, які перамог у гэтай жа дысцыпліне на Алімпіядах 1956, 1960, 1964 гадоў.

На Алімпіядзе 1988 года ў Сеуле Карпінен заняў сёмае месца ў адзіночках, а праз 4 гады ў Барселоне 39-гадовы фін заняў 10-е месца ў той жа дысцыпліне. Двойчы запар (1979 і 1980) Перці Карпінен прызнаваўся найлепшым спартсменам года ў Фінляндыі.

У 2015 годзе ўдастоены персанальнай (няпоўнай) пенсіі (662 еўра ў месяц) ад Міністэрства адукацыі і культуры Фінляндыі.

Малодшы брат Перці Рэйма Карпінен (нар. 1958) таксама быў вясляром і ўдзельнічаў у 3 Алімпіядах (1984, 1988 і 1992). Найлепшы яго алімпійскі вынік — 8-е месца ў двойках у Лос-Анджэлесе-1984.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Karppinen Pertti Праверана 8 сакавіка 2021.
  2. 1 2 Pertti Karppinen Праверана 31 студзеня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Весляры (акадэмічнае веславанне) Фінляндыі
Катэгорыя·Весляры (акадэмічнае веславанне) на летніх Алімпійскіх гульнях 1988 года
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па акадэмічным веславанні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Весляры (акадэмічнае веславанне) на летніх Алімпійскіх гульнях 1984 года
Катэгорыя·Весляры (акадэмічнае веславанне) на летніх Алімпійскіх гульнях 1992 года
Катэгорыя·Весляры (акадэмічнае веславанне) на летніх Алімпійскіх гульнях 1980 года
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1976 года
Катэгорыя·Весляры (акадэмічнае веславанне) на летніх Алімпійскіх гульнях 1976 года
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1980 года
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1984 года
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паўднёва-Заходняй Фінляндыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Фінляндыі
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па акадэмічным веславанні
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 лютага