Персідскія паслы ў караля Эфіопіі — карціна Францішка Смуглевіча, напісаная каля 1785 года. Захоўваецца ў Літоўскім мастацкім музеі(руск.) бел.[1][2].
Пры стварэнні карціны Ф. Смуглевіч натхняўся сюжэтам з Гісторыі(руск.) бел. Герадота. На ёй паказаны момант, калі пасланцы персідскага кіраўніка Камбіза II наведваюць цара Эфіопіі з патрабаваннем скарыцца іх уладару. Паслы прынеслі з сабой падарункі: пурпурнае адзенне, залатыя ланцуг і брошку, скрыню з алебастру, якая змяшчае бальзам, і амфары віна[1][2].
Але эфіопскі цар задумвае хітрасць. Ён дае персам лук і загадвае перадаць іх уладару прапанову толькі тады ісці вайной на Куш, калі ўласнаруч здолее гэты лук нацягнуць. А да таго часу персы павінны дзякаваць сваіх багоў, што думка пра паход на чужыну не перасякае розумы эфіопскіх сыноў[1][2].
На карціне лук ужо ў руках персідскага пасланца. Пры гэтым ігнаруючы падарункі, зваленыя ля яго ног, цар Эфіопіі гоніць сваіх гасцей прэч, паказваючы рукой убок. Як і другая вядомая карціна Ф. Смуглевіча — «Скіфскія паслы ў Дарыя» — гэта палатно заахвочвае права народаў на незалежнасць і змагарства за сваю свабоду[1][2]. Гэты сюжэт быў актуальным для сучаснікаў Смуглевіча, паколькі ствараў алюзіі пра адносіны Рэчы Паспалітай са сваімі краінамі-суседкамі[3].