wd wp Пошук:

Перпіньянскі ўніверсітэт

Перпіньянскі ўніверсітэт (фр.: Université de Perpignan) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Перпіньян.

Агульная характарыстыка

Перпіньянскі ўніверсітэт вядомы таксама як Універсітэт «Via Domitia». Гэта шматпрофільны ўніверсітэт, які аб’ядноўвае каля 9 тысяч студэнтаў, падзеленых на 4 навучальныя і даследчыя факультэты і 3 інстытуты. Ён уключае ў сябе таксама адну з 200 французскіх інжынерных школ, акрэдытаваных станам на 1 верасня 2020 года для атрымання дыплома інжынера. Першы ўніверсітэт у Перпіньяне быў створаны яшчэ ў 1349 годзе каралём Арагона Педра IV. Гэта адзін з найстарэйшых універсітэтаў у рэгіёне.

Структура

Зноскі

  1. Repères Et Références Statistiques 2017 sur les enseignements, la formation et la rechercheFrench Ministry of education, 2017. — С. 163. — ISBN 978-2-11-151752-3

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Перпіньян
Катэгорыя·Універсітэты Францыі
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1349 годзе