wd wp Пошук:

Перніла Андэрсан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Андэрсан.

Перніла Марыя Тэрэза Андэрсан Дрэген (шведск.: Pernilla Maria Theresa Andersson Dregen; нар. 10 снежня 1974, Стакгольм) — шведская спявачка, прадзюсар, музыкант і аўтар песень.

Трэнер па вакале ў тэлевізійнай праграме «Сапраўдны талент»[1].

Біяграфія

Андэрсан скончыла Каралеўскую вышэйшую музычную школу ў Стакгольме са ступенню магістра. Пасля вучылася ў акадэміі балета ў Гётэбаргу.

З 1999 года выпусціла 10 сольных альбомаў. Пернілу намінавалі на прэмію Грэмі з яе англамоўным альбомам «Ashbury, the Apple»[2].

Андэрсан займаецца пытаннем захавання навакольнага асяроддзя Балтыйскага мора, таму яна ахвяравала частку прыбытку ад выпуску альбома «Give a damn in the water» на дабрачыннасць па выратаванні рыбы.

У 2011 годзе спявачка ўдзельнічала ў конкурсе песні Melodifestivalen[3]. У 2016 яна таксама ўдзельнічала ў гэтым конкурсе з песняй «Нeart Of Gold».

Перніла таксама займаецца сацыяльнымі пытаннямі, якія звязаны з гендарнай роўнасцю і гендарнай справядлівасцю, і з’яўляецца настаўнікам для маладых дзяўчат, якія хочуць трапіць у музычную індустрыю.

Дыскаграфія[1]

Зноскі

  1. 1 2 Афіцыйны сайт Пернілы Андэрсан.
  2. Pernilla Andersson bojkottar Grammis. Dn.se.
  3. Melodifestivalen 2011 — Hela startfältet klart. Svt.se.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Каралеўскай вышэйшай музычнай школы ў Стакгольме
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1974 годзе
Катэгорыя·Музыканты Швецыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта