wd wp Пошук:

Перкалятар

Электрычны перкалятар

Перкалятар — разнавіднасць чайніка (кававаркі) для прыгатавання кавы. Слова «перкалятар» паходзіць ад англ. percolation (у сваю чаргу ад лац. percōlāre) - «прасочванне». Перкалятар звычайна вырабляецца са сталі.

У ходзе прыгатавання кавы ў перкалятары кіпень пад ціскам пранікае ў камеру з молатай абсмажанай кавай, прасочваецца праз яе і сцякае ў ёмістасць з гатовым напоем.

Перкалятары былі найбольш распаўсюджаныя ў 1970-х гадах, аднак іх паступова выцеснілі аўтаматычныя капежная кававарка і фрэнч-прэс, а таксама рост папулярнасці эспрэса, на сённяшні дзень у прамысловых маштабах не выпускаюцца.

Гісторыя

Кафейнік, які працуе па прынцыпе перкаляцыі быў вынайдзены брытанцам Бэнджамінам Томпсанам, графам Румфардам, аднак яго вынаходніцтва не прадугледжвала выкарыстанне трубкі для ўздыму вады.

Перкалятар ў сучасным выглядзе быў запатэнтаваны ў 1889 годзе амерыканскім фермерам Хансам Гудрычам. Патэнт прадугледжваў, у тым ліку, выкарыстанне камеры для нагрэву вады і трубкі для яе ўздыму ў верхнюю частку кафейнік.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Кава
Катэгорыя·Кухонная тэхніка