wd wp Пошук:

Перванэ

Перванэ — бейлік, заснаваны ў Сінопе ў 1277 годзе, Муінедзін Мехмед Беем, сынам Сулеймана, які ў сваю чаргу быў тытулаваны тытулам Перван, што ў сельджукаў азначае наглядчык палаца; у гонар гэтага і быў названы бейлік.

Мехмед Бей быў у добрых адносінах з манголамі і фактычна залежаў ад іх. Мехмед Бей памёр у 1297 годзе. Пасля яго правіў яго брат Месуд Бей.

Месуд Бей пашырыўшы межы сваёй дзяржавы, захапіў Бафру(руск.) бел. і Самсун. У Сінопе знаходзілася генуэзская калонія. Аднойчы генуэзцы захапілі Месуд Бея і павезлі яго ў Кафу(руск.) бел.. Месуд Бею ўдалося выратавацца, заплаціўшы вельмі вялікі выкуп (1298)[1]. З гэтага моманту, пастаянна існавалі напружаныя адносіны з генуэзцамі.

Яго месца заняў Газі Чэлебі. Заручыўшыся падтрымкай грэкаў з Трапезундскай імперыі, ён здзейсніў паход супраць генуэзцаў на берагі Крыму да Кафы.

Але затым у 1319 годзе ён напаў на грэкаў у Трапезундзе. Пазней, разбіў генуэзцаў, на подступах да Сінопа (1322). Пасля смерці Газі Чэлебі, за адсутнасцю ў яго сыноў, бейлік быў далучаны да земляў ісфендзіярагулараў (Джандарагулараў)(руск.) бел. (1322).

Ёсць звесткі, што ў Газі Чэлебі усё ж быў сын Ібрахім, які кіраваў у Сінопе некаторы час пазней.

Беі Перванэ

  1. Муінедзін Мехмед Бей (12771297)
  2. Месуд бей (12971298)
  3. Газі Чэлебі (12981322)

Спасылкі

  1. Anthony Bryer and Richard Winfield, The Byzantine Monuments and Topography of the Pontos, vol. 1, (Washington D.C.: Dumbarton Oaks, 1985) 73.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·1277 год у Азіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спісы кіраўнікоў Блізкага Усходу
Катэгорыя·З’явіліся ў 1277 годзе
Катэгорыя·Дзяржавы ў гісторыі Турцыі
Катэгорыя·Зніклі ў 1322 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай