wd wp Пошук:

Перасмешкі

Перасмешкі (Hippolais) — род птушак сямейства валасянкавых атрада вераб’інападобных. 6 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўночнай Афрыцы. Жывуць у мяшаных і лісцевых лясах, хмызняках, парках, садах, скверах. На Беларусі 1 від — перасмешка зялёная, або пеначка-перасмешка (Hippolais icterina). Звычайны пералётны і пралётны від. Гнёзды на дрэвах ці кустах.

Даўжыня да 16 см, маса да 15 грам. Гукі песень самцоў запазычаны з іншых птушак (адсюль назва). Кормяцца насякомымі, ягадамі. Адкладваюць да 6 яек.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Валасянкавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта