wd wp Пошук:

Перапёлка звычайная

Перапёлка звыча́йная, Перапёлка[1] (Coturnix coturnix) — птушка сямейства фазанавых атраду курападобных.

Апісанне

Пералётная птушка. Даўжыня каля 20 см, маса да 145 г. Апярэнне страката-бураватае. Хвост кароткі. Корміцца пераважна насеннем раслін і насякомымі. У шлюбны перыяд самцы такуюць. Нясе да 24 яек.

Арэал і экалогія

Насяляе пераважна ўзлескі, лясныя паляны, лугі, сельскагаспадарчыя палеткі. У Беларусі трапляецца ўсюды, найболей на поўдні.

Значэнне і выкарыстанне

Аб’ект спартыўнага палявання і развядзення (для атрымання яек).

Гісторыя

Сярэднявечныя навуковыя трактаты (асабліва арабскія і яўрэйскія) рэкамендавалі ўстрымлівацца ад спажывання перапёлак, спасылаючыся на шматлікія нібыта выпадкі атручванняў — магчыма, таму што перапёлкі елі атрутныя для чалавека расліны.

Яйкі

Яйкі Coturnix coturnix

Яйкі перапёлкі маюць высокія дыетычныя якасці, добра захоўваюцца ў гандлі.

Мяса

Маюць далікатнае, тлустае мяса. Скубці належыць асцярожна, каб не пашкодзіць скуру. Маладых перапёлак лепей пячы, старых тушыць (папярэдне замарынаваўшы на 2 — 3 дні ў сухім белым віне з карэннямі). Худых рэкамендуюць шпігаваць, тлусцейшых можна запякаць у вінаградным лісці, паліваючы топленым маслам (не больш за 20 хвілін). Падаваць можна з рысам або макаронамі.

У літаратуры

Вельмі папулярны персанаж беларускага фальклору.

Зноскі

  1. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — у крыніцы пад назвай Coturnix coturnix

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Хатнія жывёлы
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Птушкі Афрыкі
Катэгорыя·Птушкі ў Бібліі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Птушкі Еўразіі
Катэгорыя·Курапаткавыя
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе