wd wp Пошук:

Пентод

Пенто́д — вакуумная электронная лямпа з пяццю электродамі: катод, анод, кіруючая, экраніруючая і антыдынатронная (пентодная, ахоўная) сеткі.

Ахоўная сетка пентода размешчана бліжэй да анода, электрычна злучана з катодам і мае адносна яго нулявы патэнцыял. Прысутнасць ахоўнай сеткі ў прамежку паміж анодам і экраніруючай сеткай стварае дадатковы патэнцыяльны бар’ер, перашкаджаючы другасным электронам з анода трапляць на экраніруючую сетку. Тым самым прадухіляецца дынатронны эфект.

Пентод 6Ж4 (СССР) і яго аналагі 6AC7 (ГДР), 6Z4 (ПНР)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Электронныя лямпы
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum