wd wp Пошук:

Пеначкі

Пеначкі[1] (Phylloscopus) — род дробных насякомаедных птушак з сямейства пеначковыя (Phylloscopidae), якія жывуць у Еўропе, Азіі і Афрыцы.

Найбольшая біяразнастайнасць маецца ва Усходняй Азіі. Да нядаўняга часу пеначкі звычайна разглядаліся ў якасці групы птушак з сямейства слаўкавых, аднак у 2006 годзе было прынята рашэнне вылучыць гэты род, а таксама род размаляваных пеначак (Seicercus) у асобнае сямейства. У цяперашні час род налічвае каля 55 відаў птушак, аднак у сукупнасці аказваецца поліфілетычным (мае розных продкаў) па адносінах да роднасных размаляваных пеначак, што супярэчыць сучаснай біялагічнай сістэматыцы. Такім чынам, класіфікацыя некалькіх відаў можа быць перагледжана.

Зноскі

  1. Напісанне Пеначкі у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.12. Мн., 2001, С.265
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Валасянкавыя