wd wp Пошук:

Пельтыгера

Пельтыге́ра (Peltigera) — род ліставатых лішайнікаў сямейства пельтыгеравых.

Апісанне

Слаявіна буйналопасцевая (дыяметрам 3-30 см). Зверху шэрая або карычневая, пладовыя целы (апатэцыі) размешчаны па краі лопасцяў. Знізу — светлая з жылкамі, на якіх знаходзяцца рызіны (органы прымацавання да субстрату). Сумкі 6-8-споравыя. Споры бясколерныя або карычневыя. Фікабіёнт — водарасць пераважна з роду насток.

Арэал і экалогія

Род аб’ядноўвае каля 70 відаў. Пашыраны ўсюды, большасць у тропіках і субтропіках Паўднёвага паўшар’я. На тэрыторыі Беларусі 10 відаў, найбольш вядомыя пельтыгера бураватая, пухірыстая (Peltigera aphthosa), сабачая (Peltigera canina), шматпальцавая (Peltigera polydactylon); у Чырвоную кнігу занесена пельтыгера гарызантальная (Peltigera horizontalis). Трапляюцца на глебе, каля асновы ствалоў, на пнях у лясах, на лугах.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Пельтыгеральныя