wd wp Пошук:

Педыкюр

Педыкюр (фр.: pédicure, ад лац.: pes — нага і curo — клапачуся), адмысловы догляд за пальцамі ног (напрыклад, выдаленне мазалёў, паліроўка пазногцяў). У сутнасці ён уяўляе сабою аналог манікюра для ног.

У мінулым нагамі займаліся цырульнікі. Тады гэту няхітрую паслугу сумяшчалі з лячэннем зубоў і іншымі працэдурамі па догляду за целам. Падзел спецыяльнасцяў адбыўся ў 19-м стагоддзі.

Напачатку 20-га стагоддзя ў Еўропе сталі з’яўляцца спецыялізаваныя ўстановы па догляду за нагамі.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Касметычныя і касметалагічныя працэдуры