wd wp Пошук:

Педра Санчэс

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Санчэс. Педра Санчэс Перэс-Кастэхон (ісп.: Pedro Sánchez Pérez-Castejón; нар. 29 лютага 1972, Мадрыд) — іспанскі эканаміст і палітык, лідар Іспанскай сацыялістычнай рабочай партыі (ІСРП) з 2014 года.

Біяграфія

У 1995 годзе атрымаў ступень бакалаўра эканомікі ў Мадрыдскім універсітэце, пазней працягнуў навучанне ў Бізнес-школе IESE[en] і Брусельскім свабодным універсітэце. У 2012 годзе атрымаў ступень доктара ва Універсітэце імя Каміла Хасэ Селы[en].

Пачаў палітычную дзейнасць у рамках Моладзевай арганізацыі ІСРП. Ён працаваў палітычным кансультантам у Еўрапейскім парламенце ў офісе Вярхоўнага прадстаўніка ААН па Босніі і Герцагавіне і кіраванні партыі. З 2004 па 2009 уваходзіў у гарадскі савет Мадрыда. У 2008 годзе ён стаў выкладчыкам эканомікі ў Універсітэце Каміла Хасэ Села. Пасля ён быў абраны членам Кангрэса дэпутатаў, ніжняй палаты (Генеральныя картэсы).

Заняў пасаду генеральнага сакратара 26 ліпеня 2014 года. Першы лідар ІСРП, абраны прамым галасаваннем радавых членаў партыі. Па выніках выбараў 2015 года атрымаў запрашэнне караля сфармаваць ўрад, але не атрымаў поспех, таксама як і пасля выбараў 2016 года.

Скарыстаўшыся ў якасці падставы слабымі вынікамі ІСРП на выбарах у Галісіі і Краіны Баскаў, частка верхавіны партыі тэхнічна зняла яго з пасады генеральнага сакратара 28 верасня 2016. Хоць спачатку Санчэс не прызнаў легітымнасці гэтага «ўнутранага перавароту», 1 кастрычніка ён падаў у адстаўку, а 29 кастрычніка пакінуў і свой мандат дэпутата Кангрэса, калі яго партыя ўстрымалася, а не прагаласавала супраць правацэнтрысцкага ўрада меншасці Марыяна Рахоя. На новых выбарах генеральнага сакратара 21 мая 2017 года Санчэс атрымаў перамогу (50,2 % галасоў) над сваім галоўным крытыкам з правага крыла партыі Сусанай Дыяс (39,9 %) і Пачы Лопесам (9,9 %).Жанаты, мае двух дачок.

На чале ўрада

1 чэрвеня 2018 года пасля карупцыйнага скандалу сышоў у адстаўку Марыяна Рахой у выніку недаверу з боку парламенцкай большасці: 180 дэпутатаў прагаласавалі за вотум недаверу, 169 — супраць, пры адным, які ўстрымаўся[11]. Пасля гэтага кароль Іспаніі Філіп VI унёс прапанову аб новым кіраўніку ўрада Педра Санчэсе, які і заняў гэты пост.

Зноскі

  1. http://www.congreso.es/portal/page/portal/Congreso/Congreso/Diputados/BusqForm?_piref73_1333155_73_1333154_1333154.next_page=/wc/fichaDiputado?idDiputado=324&idLegislatura=13 Праверана 18 жніўня 2019.
  2. Pedro Sánchez Pérez-Castejón // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Pedro Sanchez // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Así es Begoña Gómez, la nueva ‘primera dama’ de la política española Праверана 2 чэрвеня 2018.
  5. Pedro Sánchez, la vida familiar del político al que han apodado ‘míster PSOE 2014’ Праверана 2 чэрвеня 2018.
  6. Sánchez, a la Moncloa: Begoña, sus hijas, su hermano músico y otras personas clave de su entorno íntimo Праверана 2 чэрвеня 2018.
  7. https://politica.elpais.com/politica/2014/06/12/actualidad/1402576371_029298.html
  8. http://www.bolsamania.com/noticias/politica/cual-es-el-sistema-economico-que-mas-le-gusta-a-pedro-sanchez--169239.html Праверана 5 сакавіка 2018.
  9. http://www.lavanguardia.com/politica/20150621/54432949209/pedro-sanchez-el-doctor-en-economicas-que-opositara-a-la-moncloa.html Праверана 5 сакавіка 2018.
  10. http://www.huffingtonpost.es/2014/06/12/pedro-sanchez-psoe_n_5487707.html Праверана 5 сакавіка 2018.
  11. Іспанскі парламент выказвае вотум недаверу прэм’еру РІА «Новости», 1 чэрвеня 2018 года

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Члены ІСРП
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1972 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мадрыдзе
Катэгорыя·Старшыні ўрада Іспаніі
Катэгорыя·Выпускнікі Камплутэнсэ
Катэгорыя·Палітыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Палітыкі Іспаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных