wd wp Пошук:

Педра Паскаль

Хасэ́ Пе́дра Бальмасе́да Паска́ль (ісп.: Jose Pedro Balmaceda Pascal; 2 красавіка 1975, Сант’яга, Чылі), больш вядомы як Педра Паскаль — чылійска-амерыканскі акцёр

. Найбольш вядомы як выканаўца роляў Аберына Мартэла ў чацвёртым сезоне серыяла «Гульня тронаў»[4] і Хаўера Пеньі ў серыяле «Наркі».

Біяграфія

Педра Паскаль нарадзіўся ў Сант’яга[5], але неўзабаве па яго нараджэнні сям’я атрымала палітычны прытулак у Даніі, паколькі ў Чылі дзейнічала ваенная дыктатура Аўгуста Піначэта[6]. Гадаваўся Педра ў акрузе Орындж (Каліфорнія) і Сан-Антоніа (Тэхас)[7], навучаўся ў Мастацкай школе акруг Орындж і Тышскай школе мастацтваў(англ.) бел. Нью-Ёрскага ўніверсітэта[6].

Паскаль выконваў ролі ў розных серыялах, сярод якіх «Бафі — забойца вампіраў», «Добрая жонка», «Радзіма», «Менталіст» і «Грэйслэнд»[8], у адным эпізодзе серыялу «Закон & парадак: Злачынны намер». У чэрвені 2013 года ён зняўся ў ролі Аберына Мартэла ў чацвёртым сезоне серыяла «Гульня тронаў» каналу HBO[9], а ў 2015 грае ролю агента Упраўленні па барацьбе з наркотыкамі ЗША Хаўера Пеньі ў арыгінальным шоу Netflixу «Наркі».

Фільмаграфія

Фільмы

Рок Назва Роля Заўвагі
2001 «Зямля супраць павука» Гатычны хлопец Тэлефільм
2005 «Сёстры» Стыў
2011 «Бюро карэктавання» Пол дэ Санта
2011 «Паведамленне пра раскрыццё: Правал Сема Экса» Камандантэ Веракруз Тэлефільм
2014 «Крывасмокія вырадкі» Макс
2015 «Слодычы» Блізнятка Пітэр
2016 «Вялікая сцяна»

Тэлебачанне

Рок Назва Роля Заўвагі
1999 «Дабро супраць зла» Грэгар Нью серыя: «Gee Your Hair Smells Evil»
1999 «Дзелавы цэнтр» Голас
серыя: «Hot Spot»
1999 «Распранутыя» Грэг 3 серыі
1999 «Бафі — забойца вампіраў» Эдзі серыя: «The Freshman»
2000 «Крануты анёлам» Рыкі серыя: «Stealing Hope»
2001 «Паліцэйская ўправа Нью-Ёрку» Шэйн «Дыя» Морысі серыя: «Oh Golly Goth»
2006 «Закон & парадак: Злачынны намер» Кевін «Кіп» Грын серыя: «Weeping Willow»
2006 «Без следу» Кайл Уілсан серыя: «Candy»
2008 «Закон & парадак» Тыта Кабаса серыя: «Tango»
2009 «Закон & парадак: Злачынны намер» Рэджы Лакмен серыя: «The Glory That Was…»
2009—2011 «Добрая жонка» Натан Ландры 6 серыяў
2010 «Медсястра Джэкі» Стыў серыя: «Twitter»
2011 «Пагасіце вагні» Амар Асарыян 4 серыі
2011 «Браты і сёстры» Зак Уэлісан 2 серыі
2011 «Закон & парадак: Аддзел асаблівых ахвяр» Спецагент Грыер серыя: «Smoked»
2011 «Анёлы Чарлі» Фрыдрык Мерсер серыя: «Angels in Paradise»
2011 «Цуда-жанчына» Эд Індэліката Пілотная серыя
2012 «Цела як доказ» Зак Гофман серыя: «Falling for You»
2012 «CSI: Месца злачынства» Кайл Гартлі серыя: «Malice in Wonderland»
2013 «Нікіта» Лаем серыя: «Aftermath»
2013 «Чырвоная ўдава» Джэй Кастылья 4 серыі
2013 «Грэйслэнд» Хуан Бадзілья 9 серыяў
2013 «Радзіма» Дэвід Партылья серыя: «Tin Man Is Down»
2013 «Шостая зброя» Спецагент Артэга Пілотная серыя
2014 «Менталіст» Маркус Пайк 7 серый
2014 «Выстаўленыя» Оскар Кастра Варгас Пілотная серыя
2014 «Гульня тронаў» Аберын Мартэл 7 серыяў
2015 «Наркі» Хаўер Пенья 10 серыяў

Зноскі

  1. https://time.com/collection-post/4985811/american-voices-pedro-pascal/
  2. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.
  3. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
  4. Rebecca Martin Who Is Pedro Pascal? 5 Things to Know About Oberyn Martell Actor(англ.)  (недаступная спасылка). Wetpaint (28 чэрвеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2015. Праверана 14 лістапада 2015.
  5. Robert Ito A Lethal Prince, Even if a Bit Clumsy(англ.) . New York Times (28 сакавіка 2014). Праверана 14 лістапада 2015.
  6. 1 2 Pat H. Broeske The Viper Prince(англ.) . Orange Coast (28 красавіка 2014). Праверана 14 лістапада 2015.
  7. Gina McIntyre ‘Game of Thrones’: Red Viper actor Pedro Pascal hates spoilers too(англ.) . Los Angeles Times (12 мая 2014). Праверана 14 лістапада 2015.
  8. Ng, Philiana ‘The Good Wife’ Actor Checks Into USA’s ‘Graceland’ in Major Arc, Exclusive(англ.) . The Hollywood Reporter (5 лістапада 2012). Праверана 14 лістапада 2015.
  9. James Hibberd ‘Game of Thrones’ casts major season 4 role: Oberyn the Red Viper – EXCLUSIVE(англ.) . Entertainment Weekly (28 чэрвеня 2013). Праверана 14 лістапада 2015.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акцёры тэлебачання ЗША
Катэгорыя·Акцёры XXI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акцёры ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сант’яга
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1975 годзе
Катэгорыя·Асобы