wd wp Пошук:

Пегас

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Пегас (значэнні).

Пегас

Пегас (стар.-грэч.: Πήγασος) у старажытнагрэчаскай міфалогіі — чароўны (часта крылаты) конь, які нарадзіўся з крыві або тулава забітай Персеем гаргоны Медузы як плод яе сувязі з Пасейдонам. Пегас узнёсся на Алімп, дзе прыносіў Зеўсу гром і маланкі. Паводле другога міфа, багі падаравалі Пегаса герою Белерафонту, а той узляцеў на ім і забіў пачвару Хімеру, якая спусташала краіну. Ударам капыта Пегас выбіў на гары Гелікон крыніцу Гіпакрэну, вада якой надае натхненне паэтам. Адказ «асядлаць Пегаса» — стаць паэтам.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Міфічныя істоты ў старажытнагрэчаскай міфалогіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Міфічныя коні
Катэгорыя·Катастэрызмы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара