wd wp Пошук:

Па дзікіх стэпах Забайкалля

«Па дзікіх стэпах Забайкалля» (арыгінальная назва «По диким степям Забайкалья», часам «Бродяга») — руская песня на словы Івана Кандрацьева, ураджэнца Беларусі. Песня стала шырока вядомай з пачатку 1900-х гадоў, але ў асяродку вязняў у Сібіры спявалася яшчэ ў 1880-я гады. Вядомасць песні прывяла да таго, што яе з часам сталі лічыць народнай. Даследчык спадчыны Івана Кандрацьева прафесар доктар культуралогіі Аляксандр Смолік, грунтуючыся на шматлікіх фактах, сцвярджае, што аўтарам слоў гэтай песні з’яўляецца Кандрацьеў. [1] Некаторыя расійскія даследчыкі таксама лічаць аўтарам гэтага твора Івана Канрацьева.

У дыскаграфіі выканаўцаў пачатку 20-га стагоддзя гэта песня пад назвай «Бродяга» даецца з аўтарствам слоў Івана Кандрацьева.

У сучаснай Расіі выконвалася народнай артысткай Расіі Жаннай Бічэўскай, групай «Мангол Шуудан», групай «ЧайФ».

У Польшчы на рускай мове гэту песню выконваў ураджэнец Беларусі Чэслаў Неман.

Пераклады песні

Верш «По диким степям Забайкалья» перакладзены на беларускую мову паэтам і музыкантам Вітаўтам Мартыненкам. Пераклад вызначаецца высокай паэтычнай культурай, майстэрскай перадачай мастацкага каларыту кандрацьеўскага твора. Верш на беларускай мове захаваў форму, стыль і рытм арыгінала. Мартыненка не прытрымліваўся літаральнага перакладу, тым не менш з выключнай дакладнасцю каларытнымі беларускімі словамі і выразамі перадаў адметнасць радкоў песні. [1]

На польскую мову верш перакладзены Мартай Бэллан (Marta Bellan). [2] Выконваўся Чэславам Нэманам ва ўласнай аранжыроўцы. [3]

Арыгінальны тэкст песні

По диким степям Забайкалья, Где золото роют в горах, Бродяга, судьбу проклиная, Тащился с сумой на плечах. Идёт он густою тайгою, Где пташки одни лишь поют, Котёл его сбоку тревожит, Сухие коты ноги бьют. На нём рубашонка худая, И множество разных заплат, Шапчонка на нём арестанта И рваный тюремный халат. Бежал из тюрьмы тёмной ночью, В тюрьме он за правду страдал. Идти дальше нет уже мочи — Пред ним расстилался Байкал. Бродяга к Байкалу подходит, Рыбацкую лодку берёт И грустную песню заводит, Про Родину что-то поёт. «Оставил жену молодую И малых оставил детей, Теперь я иду наудачу, Бог знает, увижусь ли с ней!» Бродяга Байкал переехал, Навстречу — родимая мать. «Ах, здравствуй, ах, здравствуй, мамаша, Здоров ли отец мой да брат?» «Отец твой давно уж в могиле, Сырою землёю зарыт, А брат твой давно уж в Сибири, Давно кандалами гремит». «Пойдём же, пойдём, мой сыночек, Пойдём же в курень наш родной, Жена там по мужу скучает, И плачут детишки гурьбой».

Тэкст песні ў перакладзе на беларускую мову

Пераклад Вітаўта Мартыненкі

БАДЗЯГА

Па стэпах чужых Забайкальля, Дзе золата поўна ў гарах, Бадзяга на лёс наракае Ды цягнецца з кайстрай без сна. Кашулька на ім састарэла, Што лапінаў болей на ёй, Картуз арыштанцкі ня грэе, Чугай жа – турэмны – ня свой. Даў цягу з турмы цёмнай ноччу, Пакуты за праўду трываў. Ды йсьці болей ногі ня хочуць, А далей чакае Байкал. Да возера ўрэшце падходзіць І човен рыбацкі бярэ, Стамлённыя цягліцы ўзводзіць Ды вёслы натужна дзярэ. Заводзіць самотныя сьпевы Пра край свой забраны і дом. Айчыны гаротнай павевы Настрой разьвярнулі ўверх дном. Нат вецер яму падпявае: Навошта спяшаесься ты? Стамленае сэрца ня знае, Што хата і вёска пусты. Бадзяга Байкал перадолеў, Да матчынай хаты дайшоў, А думкамі ўсё у няволі, Чакае бацькоў-сваякоў. І вось яна, родная хата, І маці насустрач ідзе. Бадзяга пытае: “Дзе тата? І Янка, браточак, мой дзе? – Твой бацька ляжыць у магіле, Зямлёй прыхаваны даўно, А брат апынуўся ў Сібіры, Дзе цягне чужое ярмо. Са стэпаў, лясоў Забайкальля, Праз немач, сьнягі і вятры Бадзяга вярнуўся да краю, Скуль збег ад чужынскай муштры. [4] Зноскі

  1. 1 2 Аляксандр Смолік. Божы дар Івана Кандрацьева — Мінск: БДУКМ, 2013. ISBN 978-985-522-075-7
  2. «Włóczęga» - тэкст песні(польск.)
  3. «Włóczęga» - песня ў выкананні Ч.Немэна(польск.)
  4. Беларускія песні і гімны: зб. песень // уклад., аўтар арт. Сымон Барыс. — Мінск: А.М.Вараксін, 2012. ISBN 978-985-7035-49-6

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Песні на рускай мове
Катэгорыя·Народныя песні