wd wp Пошук:

Паўночна-заходні рэгіён развіцця Румыніі

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Паўночна-заходні рэгіён.

Паўночна-заходні рэгіён развіцця Румыніі (рум.: Regiunea de dezvoltare Nord-Vest) — адзін з рэгіёнаў развіцця Румыніі. Не з’яўляецца адміністрацыйнай адзінкай, быў створаны ў 1998 годзе для лепшай каардынацыі мясцовага развіцця падчас уступлення Румыніі ў Еўрапейскі саюз.

Склад

У склад ПЗРР уваходзяць жудзецы:

Насельніцтва

Станам на 2004 год, у рэгіёне пражывала 2 740 064 чалавека. Шчыльнасць насельніцтва склала 80,21 чал./км², што менш за сярэдні ўзровень па краіне (91,3 чал./км²). 48,77 % (1 336 425 чалавек) насельніцтва складаюць мужчыны, 51,23 % (1 403 639 чалавек) — жанчыны. Рэгіён з’яўляецца адным з найбольш мультынацыянальных, нацыянальныя меншасці складаюць 25 % насельніцтва.

Эканоміка

Аснову эканомікі Паўночна-заходняга рэгіёна складае сельская гаспадарка, у якой занята 46 % насельніцтва. У адміністрацыйных цэнтрах жудзецаў дзейнічаюць прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасці.

Транспарт

Праз рэгіён праходзяць 5 еўрапейскіх дарог E60, E81, E79, E671 і E58. Таксама вядзецца будаўніцтва аўтастрады A3, якая пройдзе праз жудзецы Клуж, Сэлаж і Біхор.

У рэгіёне размешчаны 4 аэрапорты — Клуж-Напока, Арадзя, Сату-Марэ і Бая-Марэ. Аэрапорты Клуж-Напока, Арадзя і Бая-Марэ маюць статус міжнародных, а аэрапорт Сату-Марэ выкарыстоўваецца для абслугоўвання толькі ўнутраных перавозак.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Рэгіёны развіцця Румыніі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных