wd wp Пошук:

Паўночна-Конкавіцкае падняцце

Паўночна-Конкавіцкае падняцце (ад назвы вёскі Конкавічы ў Петрыкаўскім раёне) — тэктанічная структура ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці, на паўднёвым крыле ўсходняй часткі Петрыкаўскага пахаванага выступу Прыпяцкага прагіну. Выяўлена сейсмаразведкай па падсалявых дэвонскіх адкладах.

Уяўляе сабою шыротна арыентаваны блок памерам 30×5 км, абмежаваны разломамі на поўначы і поўдні і разбіты субмерыдыянальнымі скідамі на 4 блокі, якія ступеньчата апускаюцца на ўсход. Адклады ў іх межах нахілены на поўдзень. Блок намячаецца і па міжсалявых адкладах. Падняцце сфарміравалася ў познефранскі і фаменскі час (позні дэвон) у выніку блокавых пасоўванняў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Геалогія Петрыкаўскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Прыпяцкі прагін
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак