wd wp Пошук:

Паўночная Дабруджа

Анексія Паўднёвай Дабруджы Румыніяй 1913. Перадача яе Балгарыі паводле Краёўскіх пагадненняў у 1940 годзе

Паўночная Дабруджа (рум.: Dobrogea de Nord) — вобласць на паўднёвым усходзе сучаснай рэспублікі Румынія.

Геаграфія

Уяўляе сабой паўночную частку гісторыка-геаграфічнага рэгіёна Дабруджа. Плошча — 15,500 км², насельніцтва складае каля аднаго мільёна чалавек. Паўночная Дабруджа ўключае паветы (жудзецы) Канстанца і Тулча. Галоўныя гарады — Канстанца, Тулча, Меджыдзія (Medgidia) і Мангалія (Mangalia). Балгарская частка ўключае Добрыцкую і часткі абласцей Сілістранскай і Варненскай абласцей. Галоўныя гарады — Добрыч і Сілістра.

Гісторыя

У пачатку XX стагоддзя Дабруджа, у тым ліку Паўночная, мела вельмі пярэсты нацыянальны склад. Паўночная Дабруджа размешчана паміж ніжнім Дунаем і Чорным морам і ўключае дэльту Дуная і румынскае ўзбярэжжа Чорнага мора (балгарская частка Дабруджы ўключае самую паўночную частку балгарскага ўзбярэжжа Чорнага мора). На гербе Румыніі Дабруджа прадстаўлена ў выглядзе дэльфіна. У наш час Румыніі належыць Паўночная Дабруджа, доўгія памежныя спрэчкі з Балгарыяй завяршыліся ў 1947 г., абмен тытульнымі нацыянальнымі меншасцямі адбыўся ў 1940 г.

Перапісы насельніцтва

Нацыянальнасць 1880[1] 1899[1] 1913[2] 19301[3] 1956[4] 1966[4] 1977[4] 1992[4] 2002[4]
Усяго 139,671 258,242 380,430 437,131 593,659 702,461 863,348 1,019,766 971,643
Румыны 43,671 (31 %) 118,919 (46 %) 216,425 (56.8 %) 282,844 (64.7 %) 514,331 (86.6 %) 622,996 (88.7 %) 784,934 (90.9 %) 926,608 (90.8 %) 883,620 (90.9 %)
Балгары 24,915 (17 %) 38,439 (14 %) 51,149 (13.4 %) 42,070 (9.6 %) 749 (0.13 %) 524 (0.07 %) 415 (0.05 %) 311 (0.03 %) 135 (0.01 %)
Туркі 18,624 (13 %) 12,146 (4 %) 20,092 (5.3 %) 21,748 (5 %) 11,994 (2 %) 16,209 (2.3 %) 21,666 (2.5 %) 27,685 (2.7 %) 27,580 (2.8 %)
Татары 29,476 (21 %) 28,670 (11 %) 21,350 (5.6 %) 15,546 (3.6 %) 20,239 (3.4 %) 21,939 (3.1 %) 22,875 (2.65 %) 24,185 (2.4 %) 23,409 (2.4 %)
Ліпаване 8,250 (6 %) 12,801 (5 %) 35,859 (9.4 %) 26,210 (6 %)? 29,944 (5 %) 30,509 (4.35 %) 24,098 (2.8 %) 26,154 (2.6 %) 21,623 (2.2 %)
Русіны 455 (0.3 %) 13,680 (5 %) 33 (0.01 %) 7,025 (1.18 %) 5,154 (0.73 %) 2,639 (0.3 %) 4,101 (0.4 %) 1,465 (0.1 %)
Немцы 2,461 (1.7 %) 8,566 (3 %) 7,697 (2 %) 12,023 (2.75 %) 735 (0.12 %) 599 (0.09 %) 648 (0.08 %) 677 (0.07 %) 398 (0.04 %)
Грэкі 4,015 (2.8 %) 8,445 (3 %) 9,999 (2.6 %) 7,743 (1.8 %) 1,399 (0.24 %) 908 (0.13 %) 635 (0.07 %) 1,230 (0.12 %) 2,270 (0.23 %)
Цыгане 702 (0.5 %) 2,252 (0.87 %) 3,263 (0.9 %) 3,831 (0.88 %) 1,176 (0.2 %) 378 (0.05 %) 2,565 (0.3 %) 5,983 (0.59 %) 8,295 (0.85 %)

Зноскі

  1. 1 2 G. Dănescu, Dobrogea (La Dobroudja). Étude de Géographie physique et ethnographique
  2. Roman, I. N. (1919). “La population de la Dobrogea. D’apres le recensement du 1er janvier 1913”. in Demetrescu, A (in French). La Dobrogea Roumaine. Études et documents. Bucarest. OCLC 80634772.
  3. Calculated from results of the 1930 census per county, taken from Mănuilă, Sabin (1939) (in French). La Population de la Dobroudja. Bucarest: Institut Central de Statistique. OCLC 1983592.
  4. 1 2 3 4 5 Calculated from statistics for the counties of Tulcea and Constanţa from Populaţia după etnie la recensămintele din perioada 1930–2002, pe judete(нявызн.)  (PDF) (недаступная спасылка) 5–6, 13–14. Guvernul României — Agenţia Naţională pentru Romi. Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2015. Праверана 2 мая 2007.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Геаграфія Румыніі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Дабруджа